#dzedzich_навіны 📰 Мы запускаем конкурс, на якім можна будзе змяніць горад. Патрэбна ваша падтрымка.
Ну што, жыццё працягваецца? Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама запускае конкурс гарадскіх ідэй. На ім можна будзе не толькі заявіць сваю ідэю і ператварыць яе ў праект, але яшчэ і рэалізаваць. Так, дзесяць лепшых праектаў атрымаюць на гэта грошы. Хутка будзе абвешчаны збор заявак. А пакуль каманда шукае бізнес, які жадае падтрымаць конкурс.
👉🏻 Што за конкурс?
#Regeneration — конкурс гарадскіх ідэй ад АРР “Дзедзіч”. Мэта — абнавіць Брэст пасля пандэміі з дапамогай файных ідэй ад гараджан. Сутнасць праекта наступная: два месяцы каманда “Дзедзіча” збірае ад жыхароў Брэста прапановы па паляпшэнню горада. Гэта можа быць добраўпарадкаванне двара, фестываль, новая культурная прастора ці валанцёрская ініцыятыва.
Падрабязней у нас на сайце 👇🏻
https://dzedzich.org/2020/05/25/u-bresce-zapuskayuc-konkurs-na-yakim-mozhna-budze-zmyanic-gorad-patrebna-vasha-padtrymka/