#dzedzich_навіны 📰 У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў. У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на сценах, а аўтары ініцыятывы – актывісты АРР “Дзедзіч” – збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца. У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Пасля стварэння трэцяга мурала стала зразумела, што ў берасцейцаў ёсць вялікая цікаўнасць да працягу ініцыятывы. Гарвыканкам даў згоду на працяг праекта і было вырашана, што ў горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў. Зараз аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан. 👉🏻 Чым можна дапамагчы 💥 Прапанаваць свае ідэі і пасля прагаласаваць за вершы, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Дастаткова проста запоўніць форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd9qsFLYYeqaNz6l0LNW7IsAY9I7pfvKjNlah-6QRzux3ZFOw/viewform 💥 Калі ты мастак ці дызайнер, можаш прапанаваць сваю крэатыўнасць і досвед і папрацаваць над стварэннем вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішы нам на пошту dzedzich.video@gmail.com і мы звяжамся з табой. 💥 І самае галоўнае – актывістам патрэбна дапамога рублём. Сродкі патрэбны на фарбу, трафарэты (плотэрную рэзку) і працу мастакоў. Падтрымаць акцыю можна на MolaMola.by: https://molamola.by/campaigns/2142?tab=about. Агульная сума, якая неабходна на стварэнне 17 муралаў, складае 3400 рублёў.

Теги других блогов: муралы Берасце вершы