⚡Увага-увага-увага! Мы працягваем набор на “Школу праектнага мэнэджара”. Чакаем вашых заявак да 21 жніўня.
З-за недастатковай колькасці высокаматываваных заявак, мы працягваем набор на “Школу праектнага мэнэджара”. Запоўніць заяўку можна па спасылцы (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdZ8lDjKyKNbi3Pqlq8PiGxAzJ9Sm6_lnM5IIjPhH0DmQlyCw/viewform) да 21 жніўня. Пражыванне, праезд і харчаванне ўдзельнікаў абяспечваюць арганізатары. Экспертамі "Школы" выступяць знаныя спецыялісты ў праектным мэнэдменце.
Нагадаем, што першая сустрэча ў межах “Школы” пройдзе з 24 па 29 жніўня ў вёсцы Залессе (Камянецкі раён). На працягу 6 дзён удзельнікі навучацца правільна шукаць і фармуляваць праблему, вызначаць зацікаўленыя бакі, шукаць прыхільнікаў і партнёраў, якасна пісаць праекты і шукаць на іх фінансаванне, фармаваць каманду і планаваць дзейнасць.
Пасля першай сустрэчы кожны ўдзельнік атрымае заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку ў памеры 300 рублёў.
На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельнікі "Школы" змогуць кансультавацца з экспертамі па праектным мэнэдмэнце і спецыялістамі ў дызайне, SMM і г.д.
А што пасля заканчэння “Школы”?
Пасля завяршэння “Школы”, кожны з удзельнікаў зможа прыняць удзел у конкурсе на лепшы рэалізаваны праект і пазмагацца за каштоўны прыз. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў святочнай абстаноўцы, з удзелам прадстаўнікоў НДА Берасця і Беларусі.
Калі твае вочы гараць энтузіязмам, а жаданне навучыцца праектнаму мэнэджмэнту б’е праз край – запаўняй заяўку.
Па ўсіх пытаннях, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).